Скарбы Гродзеншчыны

ЖЫВЕ Ў СВЯТАХ ДУША НАРОДА. Яно пахне скошанай травой, дымком з печы і свежымі караваямі.

І калі вам хочацца чагосьці сапраўднага, што дыхае гісторыяй, — адпраўляйцеся 7 чэрвеня ў цікавае месца – на Аўгустоўскі канал, які расчыніць свае абдымкі, запрашаючы на свой галоўны баль — абласны фестываль «Скарбы Гродзеншчыны».

Тут, пад шатамі векавых дрэў, разгорнуцца культурныя «сцежкі», якія вядуць у самае сэрца беларускай вёскі. Паветра зазвініць ад непаўторнай мелодыі роднай мовы, а ногі самі пусцяцца ў скокі пад народныя найгрышы. Вы пачуеце матуліны песні — тыя самыя, што закалыхвалі не адно пакаленне.

НЕ сумнявайцеся. Прыязджайце. Дазвольце сваёй душы праспяваць разам з народам.