«Звініць каса — жыве вёска!»
Конкурс ручной касьбы «Звініць каса — жыве вёска!» 15 чэрвеня ў 20:00 Брэндавае мерапрыемства Ганчарскага дома культуры збярэ касцоў з усяго Лідскага раёна. Для гасцей і жыхароў аграгарадка Ганчары будзе арганізаваны конкурс на лепшае валоданне майстэрствам ручной касьбы як старажытнага беларускага рамяства. На працягу свята касцы паспаборнічаюць і падзеляцца вопытам, удзельнікі і госці змогуць паўдзельнічаць у розных майстар-класах па кляпанню касы, зборцы і разборцы касы, пляценню травяных лялек-абярэгаў. Сваёй творчасцю будуць радаваць такія калектывы як «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» народны вакальна-інструментальны ансамбль «Шкляры». Народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў
«Мы з вёсачкі-калыскі»
Народны фальклорны гурт «Талер»