Званы Шавулічаў: рэха спаленага жыцця і памяць, якая мацнейшая за час

7 ліпеня — дзень, калі зямля Ваўкавышчыны плача і моліцца. Роўна 83 гады таму, у 1943 годзе, нямецка-фашысцкія захопнікі здзейснілі адно з самых жудасных злачынстваў на нашай зямлі — дашчэнту спалілі вёску Шавулічы, абарваўшы жыцці 366 бязвінна загінулых мірных жыхароў.
Сёння ў мемарыяльным комплексе «Шавулічы» адбыўся абласны мітынг-рэквіем «Памяць і боль Ваўкавыскай зямлі», які аб’яднаў сотні людзей розных пакаленняў у агульным смутку і ўдзячнасці.
Шавулічы не памерлі, пакуль мы прыязджаем сюды, пакуль плачам разам з гэтымі званамі і пакуль памятаем кожнае імя. Вечная памяць і супакой ахвярам вайны.