«Жывіца» – цяпер Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь

Гурт «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці – гэта не проста назва, гэта сімвал жыватворнай сілы нашай спадчыны, крыніца натхнення

Яны беражліва збіраюць па крупінках, аднаўляюць і перадаюць нашым сучаснікам усю прыгажосць і мудрасць нацыянальных традыцый, робячы іх зразумелымі і блізкімі сэрцу кожнага беларуса.

Гэтае высокае званне – заслужанае прызнанне працы, бязмежнай адданасці і гарачай любові да роднай зямлі і яе непаўторнай культуры. Гэта знак удзячнасці за тое, што «Жывіца» з гонарам нясе сцяг беларускага фальклору, адкрываючы яго прыгажосць не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету.

Шчыра віншуем кожнага ўдзельніка калектыву.

Няхай гэтае ганаровае званне стане новым магутным стымулам для далейшых творчых перамог, яшчэ большай папулярызацыі нашых скарбаў і невычэрпнай крыніцай натхнення