“Жывая спадчына Гродзеншчыны” ў г. Масква прабудзе да чэрвеня 2023 г.

З 11 сакавіка ў гандлёва-выставачным цэнтры павільёна №18 “Рэспубліка Беларусь” ВДНХ (г. Масква) пачала працу гісторыка-этнаграфічная экспазіцыя “Жывая спадчына Беларусі”.

У экспазіцыі ад Гродзенскай вобласці прадстаўлены элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскага і Астравецкага раёна: сапоцкінская пісанка, і драўляныя музычныя інструменты народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мар’яна Скрамблевіча, саламяныя вырабы Ірыны Шавельскай і Алены Малышавай.

На выстаўцы дэманструюцца і белаўзорыстыя ручнікі і гродзенскія велікодныя вербы з фондаў Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

Дакрануцца да «Жывой спадчыны Беларусі», якая знаёміць наведвальнікаў з традыцыямі народнай культуры Беларусі, духоўным багаццем беларускага народа, можна да 4 чэрвеня 2023 г.