З 21 кастрычніка ў Музеі гісторыі Гарадніцы будзе экспанавацца выстаўка падвойных дываноў адной з вядомых у Беларусі ткачых Ядвігі Аўгустаўны Райскай (1913–2003 гг.) з вёскі Адэльск Гродзенскага раёна.

Экспазіцыя выстаўкі прымеркавана да 110-годдзя з дня нараджэння ткачыхі. прадстаўлены падвойныя дываны, вытканыя ў 1939 г., 1940 г., 1950 г., 1965 г., 1971 г., 1986 г., якія захоўваюцца ў этнаграфічных зборах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.

Падвойнае ткацтва – гэта ўнікальная тэхніка традыцыйнага беларускага тэкстылю. Назва “падвойныя” вынікае з асаблівасцей ткацкай тэхналогіі, якая вядома са старажытных часоў. Характэрнай адметнасцю падвойных дываноў з’яўляецца выкарыстанне толькі ваўняных нітак, 2-колернай асновы і абсалютна ідэнтычны малюнак з абодвух бакоў вырабу.