XXІ Абласныя Гродзенскія чытанні адбыліся!

30 верасня ў навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага адбыліся XXІ Абласныя Гродзенскія чытанні “Гродзеншчына літаратурная: дыялог скрозь час”.

Навукоўцы, бібліятэкары, пісьменнікі, спецылісты музеяў і студэнты па-новаму асэнсавалі гродзенскі кантэкст у творах мясцовых творцаў слова. У дакладах арганічна сумяшчаліся як класіка, так і інтэрактыўныя фарматы.

Атмасферу мерапрыемства дапаўнялі інфармацыйныя прагляды літаратуры: “Паміж радкоў: гродзенскі акцэнт”, “Чытаем творы беларускіх аўтараў ад А да Я”.

Мерапрыемства чарговы раз засведчыла багацце літаратурных традыцый Прынёманскага краю!