Выстава мугіраў Эміліі Шабановіч ўдзельнiчала y адборачным туры ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

Пазнаёміцца з творчасцю таленавітай зямлячкі, іўяўчанкі, прадстаўніцы беларускіх татар Эміліі Шабановіч была магчымасць падчас абласнога адборачнага тура ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які праходзіў у г. Ліда. Увазе гледачоў і членаў журы была прадстаўлена выстава мугіраў (вышытыя і намаляваныя малітвы з Карана для ўбранства храмаў і дамоў пад назвай “Крок да Усявышняга”. Эмілія Шабановіч — адзіная ў нашай краіне займаецца стварэннем мугіраў, валодае арабскай мовай, каб чытаць Каран і цытаты з яго, вышываць на тканіне крыжыкам, процягам, бісерам і маляваць фарбамі па шкле. Яна лічыць, што дар і талент ёй дадзены ад Усявышняга. Таму нездарма такую назву носціь выстава, якую работнікі культуры прэзентавалі на вялікім культурным мерапрыемстве. Дарэчы, Эмілія Шабановіч пачала ствараць мугіры з 2009 года ва ўзросце 50 год пасля цяжкай хваробы.

Подробнее