Выстаўка «Вясельны альбом»

Жадаеце дадаць да сонечных вераснёвых дзён атмасферу цёплых і светлых эмоцый?

Запрашаем вас на выстаўку «Вясельны альбом», якая адкрыецца 12 верасня ў 16.00 у Авальнай зале Новага замка!

Выстаўка прысвечана традыцыям вясельнай культуры, абрадам, модзе.

Экспазіцыя ўключае ў сябе прадметы побыту, адзенне і аксесуары, якія выкарыстоўваліся ў працэсе падрыхтоўкі і правядзення вяселля, арыгінальныя дакументы XVIII-XIX ст., якія раскрываюць сацыяльна-эканамічны кантэкст шлюбу.

Калекцыя вясельных сукенак і касцюмаў дэманструе дынаміку змяненняў у вясельнай модзе, пачынаючы з 1930-х па 2000-я гг. Мноства фатаграфій, сабраных і сістэматызаваных супрацоўнікамі музея, наглядна дэманструюць змены ў вясельнай эстэтыцы і сацыяльных паводзінах, адлюстроўваючы разнастайнасць вясельных звычаяў і сямейных традыцый.

Прыходзьце ўспомніць цудоўныя імгненні і акунуцца ў атмасферу гісторыі і рамантыкі. Чакаем вас!