Выстаўка, прысвечаная Сусветнаму дню тэатра

З 24 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі дзейнічае выстаўка, прысвечаная Сусветнаму дню тэатра, які адзначаецца штогод 27 сакавіка.

На выстаўцы можна ўбачыць афішы і плакаты Першай беларускай тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага, якая выступала ў розных беларускіх гарадах і гарадах Расійскай Імперыі ў 1910-я гады. Матэрыялы выстаўкі прадстаўляюць гісторыю Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра і Гродзенскага абласнога тэатра лялек. Гэта праграмы спектакляў, запрашальныя білеты, праграмы 1950-2000-х гадоў. Прадстаўлены фотаздымкі вядомых акцёраў Гродзенскага абласнога тэатра Г. Панкрат і Я. Кімберга, фотаздымак са сцэнай спектакля “Шчасце” 1950-х гадоў, а таксама фота Першай трупы акцёраў Гродзенскага абласнога тэатра лялек у спектаклі “Людвіг і Тута” 1981 года.