Выстаўка «Няўжо забыцца можна пра вайну…»
Вялікая Айчынная вайна назаўжды застанецца ў сэрцах наступных пакаленняў беларусаў. Вогненныя гады той вайны, яе боль і горыч, а таксама радасць перамог, далі натхненне многім творцам. Тэма вайны – адна з ключавых у беларускім мастацтве другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст. На выстаўцы “Няўжо забыцца можна пра вайну” наведвальнікам прадстаўлены некалькі дзясяткаў мастацкіх работ з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Яны створаны мастакамі, якія самі прайшлі праз вайну са зброяй у руках, або перажылі яе працуючы ці навучаючыся ў савецкім тыле. Ключавая тэма большасці твораў – гераізм чалавека на вялікай вайне, трагедыя генацыду беларускага народа, радасць Перамогі і пасляваеннае аднаўленне.