Выстаўка «Фарбы спадчыны маёй»

30 ліпеня ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага АМЦНТ ⚡️адкрыецца справаздачная выстаўка майстроў народнай творчасці і мастакоў Зэльвенскага і Карэліцкага раёнаў.
Будзе прадстаўлена больш за 120 работ ад 20 майстроў народнай творчасці раёнаў па саломапляценні, ткацтве, ганчарстве, разьбе па дрэве і інш. У экспазіцыю выстаўкі ўвойдуць рэплікі жаночых, мужчынскіх і дзяцячых народных строяў.
Упершыню на выстаўку завітаюць творы мастацтва сямейнай дынастыі майстроў народнай творчасці з Карэліцкага раёна — мастака Аляксандра Салдатава і мэтра саломапляцення Веры Салдатавай ‼️
Дзе?
г.Гродна, вул. Савецкая, 8
Пачатак у 15:00
Тэлефон для даведак +375 (33) 655-87-58