ВЯСНА Ў ТРАДЫЦЫЯХ

Слонімшчына далучылася да фотачэленджу аб прыгажосці традыцый, прысвечанага Году беларускай жанчыны.
БЕЛАРУСКАЯ ЖАНЧЫНА — мудрая, цярплівая, моцная духам, клапатлівая, працавітая і пры гэтым ранімая і пяшчотная, далікатная і таленавітая.
Яна — маці, жонка, бабуля, лепшая сяброўка, галоўная захавальніца сямейных абрадаў, рамёстваў і фальклору.
Мае непарыўную сувязь з прыродай, прыгожая і душой і знешне, акуратная, апранутая з густам у адзенне традыцыйнага строю.
Яна шануе свае карані, з любоўю ў сэрцы перадае духоўныя каштоўнасці наступным пакаленням, з’яўляючыся жывым мостам паміж мінулым і сучаснасцю.