ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» наведалі дзеці з лагера «Улыбки детства» Іўеўскай пачатковай школы.

Падчас тэматычнай этна-праграмы «Скарбы Іўеўскага краю» удзельнікі пазнаёміліся з рамёствамі, традыцыямі і звычаямі нашых продкаў.

З задавальненнем удзельнічалі ў майстар-класах, гульнях і забавах, і атрымалі сувеніры ручной работы