ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ: Тыдзень традыцыйнай культуры
У рамках Тыдня традыцыйнай культуры «Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам» майстры аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму «Ад мінулага да сучаснага» для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера «Цветик-семицветик» Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма.
Юным наведвальнікам выставачнай залы ўдалося акунуцца ў атмасферу даўніны: дзеці ўбачылі прадметы быта нашых продкаў, даведаліся пра традыцыйныя беларускія рамёствы, паспрабавалі свае сілы ў размінанні льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку.
Асабліва малым хацелася пазнаць сакрэт стварэння палатна на кроснах, таму Народны майстар па вышыўцы Алена Міхед растлумачыла тэхналогію ручнога ткацтва і прадэманстравала яго на старажытных кроснах.
Дзеці ўважліва разглядалі экспанаты, цікавіліся незнаёмымі вырабамі і пазнавалі новае, таму лёгка спраўляліся з прапанаванымі заданнямі.