Вялікая Перамога, здабытая адзінствам

Выставачны праект да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адкрыты ў абласной бібліятэцы.

Экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў: літаратура, прысвечаная тэме Вялікай Перамогі, плакаты “Памяць вайны на вуліцах Гродна”, а таксама 🪖прадметы ваеннага побыту з прыватнай калекцыі Аляксандра Сявенкі.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі: старшы пракурор пракуратуры Гродзенскай вобласці Змітрэвіч Наталля Мікалаеўна, старшыня савета Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Аляксандр Мікалаевіч Радзівонаў.

Пазнаёміцца з выставай запрашаем у галоўны корпус бібліятэкі
вул. Карбышава, 17.