ВЕЛІКОДНЫ ПАДАРУНАК

Традыцыйная абласная выстаўка-конкурс “Велікодны падарунак” зноў адчыніла свае дзверы ў Гродзенскім АМЦНТ напярэдадні святкавання вялікага свята — Вялікадня!

Больш за 100 майстроў народнай творчасці з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці прымаюць удзел у выстаўцы-конкурсе. Творчыя работы прадстаўлены ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасцi i мастацтва.

На ўрачыстым адкрыцці вітала ўсіх удзельнікаў галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Анастасія Юр’еўна Пекар. Яна ўручыла  Ганаровую грамату ўпраўлення культуры за асабісты ўклад у справу зберажэння, папулярызацыі і пераемнасці традыцыйнай рэгіянальнай культуры Дамініке Дамінікаўне Кавалёнак, народнаму майстру Рэспублікі Беларусь, носьбіту традыцыі “Выраб велікодных вербаў на Гродзеншчыне”.

Падчас адкрыцця выстаўкі-конкурсу наведвальнікі прынялі ўдзел у майстар-класах па вырабе велікодных вербаў, па традыцыйнаму роспісу велікодных яек, выцінанкі i iнш.

Запрашаем усiх на выстаўку!