V Юбілейны рэспубліканскі каравай-фэст «Бацькава булка»!

15 жніўня 2026 года Свіслач гасцінна сустракала V Юбілейны рэспубліканскі каравай-фэст «Бацькава булка»!

Адной з самых яркіх і знакавых лакацый свята традыцыйна стала пляцоўка элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Ад зярнятка да хлеба». Тут госці фэсту маглі дакрануцца да вытокаў беларускай культуры і пабачыць унікальныя кулінарныя традыцыі нашай краіны.

Сёлета на пляцоўцы былі прадстаўлены 6 адметных элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны:
Комплекс уменняў вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне;
Традыцыя выпякання грачанага хлеба (Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці);
Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне (каляндарна-абрадавае печыва);
Тэхналогія і традыцыі выпякання хатняга хлеба ў вёсках Жораўка і Кузьмічы (Любанскі раён);
Традыцыйная рэгіянальная кухня аграгарадка Адэльск (Гродзенскі раён);
Традыцыі прыгатавання «Поразаўскай Банкухі» (Свіслацкі раён).