Ужо зусім хутка адбудзецца абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.
16 -17 сакавіка ў г. Іўе і г. Ваўкавыску прымуць удзел 29 калектываў, якіх аб’ядноўвае не толькі агульнае захапленне – любоў да музыкі і песні, але і пазітыўны погляд на жыццё, невычэрпны аптымізм і нестарэючая душа. Традыцыйнае свята зноў аб’яднае людзей шаноўнага ўзросту, якія парадуюць гасцей і гледачоў фестывалю сваёй творчасцю. Для ўдзельнікаў фестывалю – гэта сустрэча сяброў, магчымасць прадэманстраваць і падзяліцца сваёй творчасцю з іншымі. Яркія выступленні калектываў створаць святочную і душэўную атмасферу ў зале.