УРАЧЫСТЫ АКОРД ТВОРЧАСЦІ І МУДРАСЦІ: ФЕСТЫВАЛЬ «НЕ СТАРЭЮЦЬ ДУШОЙ ВЕТЭРАНЫ» У ІЎІ!

21.03.2026 гасцінная Іўеўская зямля ператварылася ў сапраўдную сталіцу народнай творчасці! Менавіта тут адбылося велічнае адкрыццё XXIX абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў, які з’яўляецца сімвалам нязгаснай энергіі і вернасці нашым караням!

Далі старт гэтаму маштабнаму фестывалю паважаныя госці:
Сняжана Віктараўна КУРАТЧЫК — намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта;
Валянціна Станіславаўна ФІЛОН — старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў.

Падчас урачыстай цырымоніі было адзначана, што гэты фестываль — сапраўдны гімн жыццю, які даказвае: для сапраўднага таленту, патрыятызму і мастацтва не існуе ўзросту!