УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ІІ ФЕСТЫВАЛЮ ПАЭЗІІ «МАСТЫ СУГУЧНАСЦІ»!

22 мая 2026г. на прыгожым Нёманскім беразе, пад шум лісця і цёплыя промні сонца, гасцінная Мастоўшчына вітае аматараў слова, творцаў і гасцей, каб разам адкрыць чароўны свет паэзіі! Галоўная славутасць Мастоўскай зямлі – падвясны мост, сімвалічна злучыў чытачоў і пісьменнікаў, вершы і прыхільнікаў паэтычнага слова.

Пад гукі чароўнага верша таленавітай зямлячкі Галіны Васілеўскай гледачоў сустрэлі паэты з розных кутоў Беларусі, якія прыйшлі з кнігамі – сімвалам фестывалю, бо менавіта кнігі дапамагаюць будаваць масты паміж культурамі і сэрцамі.

Гасцей фестывалю чакаюць:
Творчыя сустрэчы з паэтамі
Інтэрактыўная пляцоўка
Кніжная выстава «Паэзія. Творцы. Час»
Круглы стол «Паэзія на ўсе часы: Жанчыны і лірыка»
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшы аўтарскі верш
Дзіцячая пляцоўка і аквагрым

Запрашаем далучыцца да свята паэзіі, натхнення і сяброўства!