У Вялікіх Азёрках прайшло свята кадрылі «Па сцежках спадчыны»

«Котчынская кадрыля» ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як узор нематэрыяльнай культуры.
Вялікае задавальненне і ўзнёслы настрой прынесла гасцям “Котчынская кадрыля”. Гэты дынамічны і жартаўлівы танец выконваецца на Мастоўшчыне не адно дзесяцігоддзе.
Свае музычныя нумары таксама падарылі гледачам творчыя калектывы з Навагрудка, Шчучына, Зэльвы і Карэліч.
Прайшоў майстар-класс па кадрылям “Танцуй, як нашы продкі”, выстава работ аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Мастоўскага РЦК.
Падчас фальклорнага свята адчувалася, што дарослыя з маленства прывіваюць сваім выхаванцам любоў і пашану да роднага краю, фарміруюць цікавасць да гісторыі.