У сузор’і творчых талентаў. Калектывы Смаргоншчыны пацвярджаюць свае званні

На працягу двух дзён, 10 і 11 красавіка, у раённым Цэнтры культуры мае быць горача. Творчыя калектывы Смаргоншчыны пацвярджаюць свае званні “народны” і “ўзорны” – здаюць своеасаблівы экзамен, праходзяць праверку на творчую сталасць.

У галіне самадзейнай народнай творчасці такія званні прысуджаюцца калектывам з высокім выканальніцкім майстэрствам і цікавым разнастайным рэпертуарам.

“Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, раз у тры гады ўсе калектывы, якія маюць званні “народны” ці ”ўзорны”, павінны іх пацвярджаць, – зазначае Сняжана Куратчык, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, адзін з членаў камісіі, якая ацэньвала работу самадзейных артыстаў Смаргоншчыны. – Па сутнасці, калектывы паказваюць сваю працу за тры гады. Яны прадстаўляюць канцэртную праграму. Мы таксама знаёмімся з дакументамі, з пашпартамі калектываў, у якіх адлюстроўваецца ўся іх творчая дзейнасць за апошні час. Выніковая адзнака – пацвярджэнне ці не пацвярджэнне званняў. Як правіла, свае званні калектывы пацвярджаюць, бо ўсе яны надзвычай апантаныя, творчыя, “хварэюць” тым, чым займаюцца”.

У камісіі, якая ацэньвае работу, – спецыялісты па жанравых напрамках, якія даюць прафесійную адзнаку рабоце калектываў: адзначаюць станоўчыя моманты ў выступленні, указваюць на недахопы, на што трэба звярнуць увагу. У складзе атэстацыйнай камісіі, што працуе ў Смаргоні, акрамя Сняжаны Куратчык, — работнікі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці: загадчык аддзела Таццяна Мерчы і вядучы метадыст Лізавета Цыдзік.

Подробнее