У Новым замку адкрылася пастаянная экспазіцыя “Пасляваены Гродна.
Гродзеншчына ў ХХ – ХХІ ст.”, якая адлюстроўвае дасягненні горада і вобласці ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі, культуры, сацыяльнай сферы. У экспазіцыі прадстаўлены дакументы аб заснаванні Гродзенскай вобласці, прамысловая прадукцыя азотна-тукавага і тэкстыльнага камбінатаў, фабрыкі дзіцячых цацак, тытунёвай і абутковай фабрык, шклозавода “Нёман”, пальчаткавай фабрыкі “Акцэнт”, сувенірныя вырабы прадпрыемстваў. Цікавасць для наведвальнікаў уяўляюць асабістыя рэчы Ю.Астроўскага – заснавальніка Гродзенскай біяхімічнай школы, узнагароды і дакументы Героя сацыялістычнай працы М.Мялешчанкі, асабістыя рэчы вядомых спартсменаў – А.Курловіча, В.Корбут, А.Валчэцкай і інш.
Інфакіёск, усталяваны ў экспазіцыі, змяшчае дадатковую інфармацыяю па дадзенай тэме, насычаны аўдыё- і відэаматэрыяламі, карыснымі для правядзення як тэматычных экскурсій, так і для індывідуальнага наведвання музея.