У Лідзе прайшоў абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”
Лідчына стала цэнтрам прыцягнення для таленавітых носьбітаў беларускага фальклору з усёй Гродзенскай вобласці. Тут, у рамках XXXII Дня беларускай пісьменнасці, прайшлі заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы». Гэта знакавая падзея сабрала на адной сцэнічнай пляцоўцы на плошчы па вуліцы Савецкай лепшых прадстаўнікоў народнай творчасці, каб падзяліцца з гледачамі багаццем і самабытнасцю культурнай спадчыны.