У Гродзенскай вобласці на базе ўстаноў культуры распачаўся двухдзённы РЭСПУБЛІКАНСКІ СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ
“Развіццё культурна-пазнавальнага турызму
Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў
як важнага рэсурсу выхавання грамадзянскай пазіцыі
і патрыятызму ў дзяцей і моладзі” З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся: Хачкова Вольга Барысаўна – начальнік аддзела народнай творчасці ДУКЗТ “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”; Куратчык Сняжана Віктараўна – намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама. Жадаем удзельнікам семінара плённай працы і новых уражанняў.