У горадзе Ваўкавыску прайшла сустрэча міністра культуры Беларусі Анатолія Маркевіча з работнікамі культуры раёна
У рамках Адзінага дня інфармавання па тэме «Моцны лідар — гарант стабільнасці і бяспекі дзяржавы: да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь» у горадзе Ваўкавыску прайшла сустрэча міністра культуры Беларусі Анатолія Маркевіча з работнікамі культуры раёна. Акрамя падрабязнага выкладу асноўнага пытання, Анатолій Мечыслававіч таксама гаварыў аб экспарце паслуг, узроўні заработнай платы, забяспечанасці кадрамі ў гэтай сферы. Удзельнікі сустрэчы з цікавасцю слухалі аповед Міністра аб навінах, якія чакаюцца ў бліжэйшы час у сферы культуры, і ў тым ліку аб будучых змяненнях у аплаце працы работнікаў.