У дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці — адкрыцце выстаўкі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Навагрудскага раёна “У творчым сяброўстве, адзінстве ды згодзе”

Выстаўка прымеркавана да заключных мерапрыемстваў XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

З прывітальным словам да гасцей і наведвальнікаў выстаўкі звярнулася начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Віктараўна Клімовіч.