ТРЫ КАРАЛІ

6 студзеня каталікі адзначаюць свята ў гонар трох мудрацоў — Каспара, Мельхіёра і Бальтазара.
На Гродзеншчыне гэтая традыцыя жыве і адраджаецца — абрад калядавання «Тры каралі» мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.
Сёння святкаванні праходзяць у розных населеных пунктах вобласці:
Ваверка (Лідскі раён)
Васілішкі (Шчучынскі раён)
Ліпнішкі і Трабы (Іўеўскі раён)
Больцішкі (Воранаўскі раён)
Так, напрыклад, у Ліпнішках абрад адрадзілі ў 2022 годзе — і цяпер маладыя хлопцы ў ролі трох каралёў абыходзяць двары, віншуюць гаспадароў і нясуць святочны настрой.
Запрашаем і вас далучыцца да магіі традыцый і адчуць дух продкаў!