«Танцуем па-даўнейшаму» усёй Гродзеншчынай!
24 мая на базе філіяла «Дзiтвянскi Дом культуры» Лідскага раёна адбудзецца фестываль-свята «Танцуем па-даўнейшаму».
Праект накіраваны на адраджэнне і захаванне народнага танца, традыцыямі якога славіцца вобласць.
Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй вобласці з’едуцца ў аг. Дзітва, каб прадэманстраваць лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 6 да 50 і больш гадоў з захаваннем мясцовага адметнага выканальніцкага стылю.
ВАС ЧАКАЕ:
конкурс беларускіх парных побытавых танцаў;
выступленні лепшых фальклорных калектываў Гродзеншчыны,
майстар-класы па побытавых танцах,
флэшмоб “Танцуем разам”;
выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой можна будзе набыць сабе падарункі і сувеніры на любы густ;
інтэрактыўныя пляцоўкі з гульнямі,квэстамі і фотазонамі
Без сумневу, кожны адпачне душою, уволю павесяліцца, пазнаёміцца і пакружыцца ў мудрагелістых танцавальных фігурах.