Свята ручніка

24 мая ў 14 гадзін вёска Зарачанка запрашае ўсіх на каларытнае і незабыўнае Свята ручніка – свята, дзе ажывуць старадаўнія беларускія традыцыі і абрады.
Гасцей чакае:
— выстаўка-інсталяцыя “Вясельны ручнік — ніць лёсу і памяці”
— канцэртная праграма з удзелам калектываў аматарскай мастацкай творчасці Гродзенскага раёна
— дэгустацыя страў традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг.Адэльск
— гульнявая лакацыя для дзяцей і дарослых.
УПЕРШЫНЮ ў рамках свята адбудзецца адкрыццё Тыдня традыцыйнай культуры, прысвечанага захаванню і папулярызацыі нашай спадчыны. Кожны прысутны зможа стаць удзельнікам беларускага вяселля, якое прадэманструюць работнікі культуры праз рэканструкцыю яго абрадавых этапаў.
Не прапусціце магчымасць правесці дзень ярка, душэўна і сапраўды па-беларуску!
Прыходзьце ўсёй сям’ёй, запрашайце сяброў – будзем разам шанаваць сваё, роднае!