Свята рамеснікаў «Казюкі»

1 сакавіка 2025 года ў горадзе Гродна на свяце рамеснікаў “Казюкі” ў парку Жылібера і па вуліцы Савецкай вас чакае цудоўная атмасфера традыцый і творчасці.

Смачныя пернікі, гарачая гарбата, канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам народных і фальклорных калектываў, а таксама “Кірмаш рамёстваў” з вырабамі таленавітых майстроў і мастакоў Гродна і рэгіёнаў Беларусі.

Шчыра запрашаем на свята, каб адчуць дух народнай культуры!

Дата: 1 сакавіка 2025 года

Час: 11:00-20:00

Месца правядзення: парк Жылібера, вул. Савецкая

Тэлефоны для даведак: 62-60-02, 68-64-35