СВЯТА ПІСАНКІ

СВЯТА ПІСАНКІ ў 9 раз пройдзе ў г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна 27 красавіка!

10 ПРЫЧЫН, каб яго наведаць:
даведаецеся  пра беларускія народныя традыцыі ў роспісе велікодных яек;
мясцовая тэхналогія вырабу велікодных яек — пісанак — унесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як элемент нематэрыяльнай спадчыны;
наведаеце АДЗІНЫ ў Беларусі Музей пісанкі;
у музее росквіт пісанак- іх сабрана больш за 1,5 тыс., дэкарыраваных у розных тэхніках;
паўдзельнічаеце ў майстар-класах па роспісе велікодных яек;
паслухаеце старадаўнія песні ў выкананні творчых калектываў вобласці;
станеце сведкай рэканструяванага старадаўняга абрада  “Валакайнікі”;
дазнаецеся пра велікодныя забавы нашых продкаў;
зрабіце прыгожыя фотаздымкі на фоне незвычайных пісанак, нават памерам у чалавечы рост;
уваход на Свята пісанкі вольны, нам патрэбен толькі ваш добры настрой.

СУСТРАКАЕМСЯ 27 красавіка ў 14.00 на цэнтральнай пляцоўцы перад Сапоцкінскім культурна-турыстычным цэнтрам.