СУСТРЭЧА З УЛАДЗІМІРАМ ЦВІРКАМ У АШМЯНСКІМ МУЗЕІ

Надзвычай цікавай, насычанай цікавымі фактамі з біяграфіі аўтара выдалася сустрэча. У ходзе яе мы даведаліся, што
Уладзімір Андрэевіч — наш зямляк, таксама ўраджэнец Гродзенскай вобласці;
Выстава «Сілуэты спадчыны» была створана для экспанавання ў Доме Урада;
Уладзімір Андрэевіч аб’ехаў амаль усе помнікі гісторыі і архітэктуры Беларусі, засталося ж каля 5 аб’ектаў, да якіх ён не змог фізічна дабрацца;
Самае цікавае ў сваіх падарожжах лічыць сустрэчы з мясцовымі людзьмі, пра якія ён можа расказваць гадзінамі;
Публіцыстычны праект «250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі» насамрэч ўключае ў сябе каля 7500-8000 помнікаў, а ўсё маршруты выключна аўтарскія;
Сваё калекцыянаванне прадметаў побыту пачаў з таго, што хацеў захаваць рэчы сваёй матулі.

Нагадаем, што выстава «Сілуэты спадчыны» працуе ў Ашмянскім музеі да 7 красавіка. Спяшайцеся наведаць!!!