СТАТУС НАРОДНАГА МАЙСТРА АТРЫМАЛІ АДРАЗУ 7 МАЙСТРОЎ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

Калейдаскоп талентаў нашых мастакоў і майстроў яскрава ззяе і пераліваецца на небасхіле народнай культуры. Традыцыйнымі і сучаснымі народнымі рамёствамі ў вобласці займаюцца сотні ўмельцаў, а ўжо 39 (!) з іх удастоены статусу народнага майстра.
Рашэнне было прынята сёння, 23 снежня, на пасяджэнні экспертнай камісіі па народных мастацкiх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Мікалай ЯРАЦ (разьба па дрэве), г.Масты
Андрэй ЦЮМЕНЕЎ (кавальства), г. Гродна
Анжэла ЛАДЫШ (ткацтва), аг. Пагародна Воранаўскага раёна
Дар’я ШАФАК (выцінанка), г.Ліда
Ніна КЕНЬКО (ткацтва), г. Смаргонь
Ірына ФУНТ (саломапляценне), г. Свіслач
Ірына СМІРНОВА (саломапляценне), г. Іўе
ВІНШУЕМ І ГАНАРЫМСЯ самым каштоўным скарбам вобласці – нашымі таленавітымі землякамi, апантанымі творчасцю і натхнёнымі любоўю да роднага краю