Стары замак у Гродне з’яўляецца ўнікальным помнікам архітэктуры і археалогіі Рэспублікі Беларусь.

Скачать короткометражное видео

Ужо ў XII стагоддзі горад стаў цэнтрам княства, у XIV стагоддзі на Замкавай гары была ўзведзена вялікакняская рэзідэнцыя, а пазней і каралеўскі палац. ⚔ Сёння на тэрыторыі Старога замка знаходзяцца: палац (помнік архітэктуры Рэнесансу, пабудаваны для караля Стэфана Баторыя ў 1580-я гг.), рэшткі абарончых сцен канца XIV – XV стст., руіны Ніжняй царквы і рэшткі княскага церама (помнікаў Гродзенскай школы дойлідства XII ст.), рэшткі Верхняй царквы XV ст.