Старажытныя абрады, печаныя «жаваранкі» і народныя пачастункі. Жытомля запрашае на «Гуканне вясны»
Свята пройдзе 16 сакавіка. У суботу, 16 сакавіка, у весцы Жытомля Гродзенскага раёна пройдзе народнае музычнае свята «Гуканне вясны». – Нашы продкі ў сакавіку заўсёды клікалі вясну, а яна ім у адказ адклікалася першым громам, цёплымі навальніцамі, пасля якіх у прыродзе ўсё хутка абуджалася да жыцця. Вось і ў Жытомлі будуць «зіму замыкаці, вясну загукаці»: увазе прысутных будзе прадэманстраваны абрад «Гуканне вясны», – расказала намеснік дырэктара абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч. Удзельнікі свята павяжуць на дрэўцы шматлікія стракатыя стужкі – маленькія сімвалы ярка квітнеючай будучай вясны. Таксама госці змогуць падкінуць на ручніках печаных «жавараначкаў», імітуючы вясенні прылёт птушак, або станцаваць у вясёлым карагодзе. Подробнее