Справы сямейныя: рэцэпты страў з таркаванай бульбы ад старэйшых майстроў Гродзенскага раёна!

Сёння здымачная група вобласці наведала аг.Адэльск Гродзенскага раёна.

Тут памятаюць аб традыцыях: ад выбара смачнай і здаровай бульбы да асаблівасцей ўжывання і прыгатавання страў з таркаванай бульбы.

Кожны рэцепт нясе ў сябе адбітак сямейнага вопыту, які перадаецца ад маці да дачкі, ад бацькі да сына.

Старажылы вёскі ганарацца сваімі ведамі і навыкамі: праводзяць майстар-класы, дзякуючы чаму моладзь прадаўжае сямейныя традыцыі.

Аг. АДЭЛЬСК стаў сапраўдным цэнтрам прыцягнення для тых, каму да спадобы і смаку аўтэнтычная кухня.

Прыязджайце і вы, каб дакрануцца да каранёў сваёй культуры.