Смаргонскі «Хутарок» пакарыў жыхароў Арзамаса

Народны ансамбль народнай песні «Хутарок» Смаргонскага раённага цэнтра культуры прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 447-годдзю з Дня заснавання горада Арзамаса Расійскай Федэрацыі.

Удзельнікі «Хутарка» не проста выканалі на сцэне беларускія народныя песні, але і стварылі самабытную атмасферу хатняй ўтульнасці і народнай весялосці, пераплеценую са шчырай душэўнай чуласцю беларускага фальклору.

— Такія ўрачыстасці заўсёды збіраюць гасцей не толькі з Расіі, але і з суседніх краін, што робіць іх сапраўдным святам дружбы і культуры. Для нашага калектыву ўдзел у іх — яшчэ адзін крок да ўмацавання культурных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй! — падкрэслілі артысты.