Штогод 3 лістапада адзначаецца Дзень Святога Губерта. У гэты дзень узгадваецца духоўны подзвіг чалавека, які на працягу ўжо 13 стагоддзяў служыць узорам самаўдасканалення.

Гродзенцы называюць Губерта сваім апякуном і заступнікам. Таму на гербе нашага горада размясціўся менавіта алень Губерта: паміж яго рагамі ззяе залаты крыж – сімвал веры, справядлівасці, велікадушнасці, чысціні помыслаў і мудрасці.

🏰 Запрашаем вас на музейную батлейку “Святы Губерт ”, а таксама вы зможаце пазнаёміцца з экспазіцыяй Старога замка.

➡️ 14.00/15.00/16.00 – музейная батлейка “Святы Губерт”

➡️ Кошты:

дарослыя – 9 руб.

студэнты, пенсіянеры – 7 руб.

школьнікі і дашкольнікі – бясплатна

📞 Падрабязней па тэлефонах: 71-86-88, + 375 (29) 77-66-588 (МТС),

+375 (29) 61-48-235