Штогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў – дзень, калі мы вішуем захавальнікаў культуры і гісторыі.

Таленавітыя, неабыякавыя, апантаныя супрацоўнікі музейных інстытуцый з гонарам нясуць сваю высакародную гуманістычную, асветніцкую місію. Іх стваральная праца, энтузіазм і велізарны ўнёсак у справу захавання духоўных і матэрыяльных скарбаў Радзімы варты самага высокага прызнання і самай шчырай удзячнасці.

Жадаем Вам, шаноўныя калегі натхнення і плёну, творчых поспехаў і новых дасягненняў, здароўя, міру і дабрабыту! З Міжнародным днём музеяў, сябры!