Шэдэўр беларускай класікі ў Лідзе: незабыўны паказ спектакля «Сымон-музыка»!

У сценах Палаца культуры горада Ліды разгарнулася сапраўднае тэатральнае чараўніцтва. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь — Гродзенскі абласны тэатр лялек — падарыў гледачам легендарную пастаноўку «Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа.
Спектакль — не проста класіка. Гэта глыбокая, пранізлівая і неверагодна прыгожая гісторыя пра лёс таленавітага беларускага хлопчыка, сілу мастацтва, каханне і пошук свайго праўдзівага шляху. На сцэне гарманічна перапляліся таленавітая ігра акцёраў, філігранная праца з лялькамі, тэатр ценяў і, канешне, жывое пранікнёнае гучанне скрыпкі, якое кранала да глыбіні душы.
Гледачы прымалі гродзенскіх артыстаў з заміраннем сэрца, ловячы кожнае слова і кожны рух. Гісторыя Сымона прымусіла залу дыхаць ва унісон, а фінальны заслон патануў у навальніцы гучных апладысментаў і крыках «Брава!».