Шчырая размова з Навумам Гальпяровічам у Гродне

Вядомы беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч наведаў Гродзеншчыну.

Увазе карыстальнікаў абласной бібліятэкі была прадстаўлена адна з новых кніг аўтара «Чырвоны мост». Выданне прысвечана радзіме пісьменніка — старажытнаму гораду Полацку. Аднак, на старонках рамана-эсэ ўзгадваецца і Гродна, дзе ў дзяцінстве Навум Якаўлевіч правёў шмат часу.

Глыбокае, шчырае і займальнае выступленне творцы слова знайшло жывы водгук у сэрцах слухачоў. Прэзентацыя пакінула яркія ўражанні, і няма сумненняў, што “Чырвоны мост” хутка знойдзе сваіх адданых чытачоў!