Семінар па ткацтву

Важным этапам семінара стала работа ўдзельнікаў у творчых майстэрнях, арганізаваных з улікам прафесійных інтарэсаў і ўзроўню падрыхтоўкі майстроў і навучэнцаў. Кожны меў магчымасць абраць напрамак па жаданні, пасля чаго быў арганізаваны абмен удзельнікамі для ўзаемабагачэння вопытам.
Творчая майстэрня № 1 была прысвечана асваенню тэхнікі двухнітовага ткацтва «на дзве дошкі» пад кіраўніцтвам Валянціны Сільвановіч, народнага майстра па ткацтву Лідчыны
Творчая майстэрня № 2 была арганізавана па прадзенню.
Марына Лотыш, майстар аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў з Дзятлаўскага раёна, пазнаёміла ўдзельнікаў з традыцыйнымі прыёмамі падрыхтоўкі пражы, звярнуўшы асаблівую ўвагу на захаванне аўтэнтычных тэхналогій.
Творчая майстэрня № 3 была накіравана на вывучэнне ткацтва рэгіянальных паясоў Гродзеншчыны «на ніце».
Правядзенне майстар-класаў забяспечылі вопытныя спецыялісты раёнаў:
Вольга Авакумава (Гродзенскага),
Ніна Кенько (Смаргонскага),
Вольга Крако (Навагрудскага) і
Вера Дзевятчанка (Слонімскага).
Творчая майстэрня № 4 была прысвечана падрыхтоўцы асновы і запраўцы ткацкага станка.
Марыя Шылкоўская, народны майстар па ткацтву з Лідскага раёна, падрабязна праілюстравала этапы падрыхтоўкі станка да работы.