РОДНАЕ ГОДНАЕ
Гродзенская абласная бібліятэка гасцінна запрашае пазнаёміцца са скарбамі беларускага кнігадруку падчас інфармацыйнага тыдня “РоднаеГоднае” У аддзелах абслугоўвання можна спазнаць усю моц, веліч і прыгажосць беларускіх выданняў: — залаты век беларускай літаратуры; — уся палітра паэтычнага радка аматараў пяра Гродзеншчыны; — рарытэтная і сучасная перыёдыка; — яскравыя выданні для дзяцей і інш. Адкрыццё тыдня – 21 сакавіка 2024 года: 15.20 – аддзел абанемента (вул. Карбышава, 17); 16.00 – аддзел мастацтва (вул. Савецкая, 25). Даведкі па тэлефонах: 71-89-42, 71-89-46. Чытайце РОДНАЕ і жыццё будзе ГОДНАЕ!