Рэспубліканскі фестываль «Беларусь — мая песня» працягваецца!

12 красавіка ў Палацы Рэспублікі пройдзе гала-канцэрт ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.

У канцэрце прымуць удзел прафесійныя і аматарскія калектывы рэгіёну, салісты, лаўрэаты міжнародных фестываляў і конкурсаў, якія прадстаўляюць вакальнае і харэаграфічнае мастацтва.

Фестываль працягнецца па наступным графіку:

30 красавіка — Гомельская вобласць;

17 мая — Мінская вобласць;

31 мая — Магілёўская вобласць;

2 чэрвеня — Брэсцкая вобласць;

19 чэрвеня — горад Мінск.

Завершыцца фестываль у ліпені грандыёзным гала-канцэртам усіх рэгіёнаў нашай краіны на галоўнай святочнай пляцоўцы Мінска.