Рэспубліканская акцыя «Культурная карта»

Маладзёжны тэатр эстрады ўпэўнена рухаецца наперад па сваім творчым маршруце ў межах рэспубліканскай акцыі «Культурная карта».

Рэалізацыя праекта адбываецца па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

На гэты раз хваля сталічнага мастацтва завітала на Гродзеншчыну, а цэнтрам прыцягнення і натхнення стаў горад Скідзель.

Артысты тэатра падарылі цудоўны настрой дзецям і іх бацькам: музычная казка «Катавасія і Пёсасторыя прыўзняла заслону таямніцы над дзіўным і шчырым сяброўствам, якое здольнае аб’яднаць нават самых непадобных герояў.