Пытанні патрыятычнай тэматыкі ў сучасным мастацтве абмяркоўвалі сёння на пасяджэнні савета па культуры пры Міністэрстве культуры Беларусі
У пасяджэнні савета прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаўных органаў, сталічных і абласных устаноў і арганізацый культуры, адукацыі, прадстаўнікі творчых саюзаў. Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч адзначыў :
“Пачуццё патрыятызму дазваляе захаваць наш суверэнітэт, незалежнасць, дазваляе думаць і ацэньваць сітуацыю сваімі меркамі, дзяржаўнымі, а не тымі, якія нам спрабуюць навязаць. І сфера культуры ў гэтым пытанні выконвае важную ролю».Падчас пасяджэння была прадстаўлена выстава, дзе дэманстраваліся патрыятычныя творчыя праекты, якія былі рэалізаваны ў нашай краіны ў сферы культуры.