ПРАФЕСІЯ — АРХЕОЛАГ

Выстава археалагічных артэфактаў — важная нагода пазнаёміць малодшых школьнікаў з важнай і цікавай прафесіяй археолага.

Разам з маленькімі наведвальнікамі Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К.Багушэвіча знаёміліся з тым, як трапляюць рэчы ў зямлю, са значэннем археалогіі ў сённяшнім свеце, з паняццямі «археалагічная разведка» і «культурны слой».

Школьнікі самі знаходзілі сапраўдныя артэфакты і накіроўваліся ў «творчую майстэрню», дзе даследвалі і вывучалі свае знаходкі.

З дапамогай метадаў гульні, рэканструкцыі і даследавання складаная навука рабілася даступнай нават для самых маленькіх экскурсантаў.