Персанальная выстаўка Аляксандра Міхайлавіча Рубца “Горы. Кумганы. Гранаты” адкрылася ў Сенатарскай зале Новага замка.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 жывапісных карцін мастака з розных цыклаў, выкананыя ў жанры пейзажу і нацюрморта ў перыяд з 2013 па 2023 гады.А.М. Рубец з’яўляецца класічным прадстаўніком савецкай мастацкай школы 1960-1970-х гг. Творы Аляксандра Рубца знаходзяцца ў мастацкіх музеях Беларусі і Расіі.

Нарадзіўся мастак у 1953 г. у горадзе Гродна. У 1968 г. скончыў рэспубліканскую школу-інтэрнат імя І.В. Ахрэмчыка, у 1972 г. – Ленінградскае мастацкае вучылішча імя В.А. Сярова. З 2013 г. Аляксандр Міхайлавіч з’яўляецца ганаровым членам Расійскай акадэміі мастацтваў, з 2023 г. – член-карэспандэнт Расійскай акадэміі мастацтваў. Мастак жыве і працуе ў г. Пяцігорск Стаўраполькага краю. 🤗Прыемна, што творы знакамітых мастакоў вяртаюцца на сваю малую Радзіму.